Сласны кусок найдзе куток. Крэмнеў.
Хлопец на каня сядае, а дзеўка родзіцца і паспявае яму. Fed., 54.
Цераз агонь скачы, а дзеўку сам сачы. Сержп., 72.
Не шукай красаты, а шукай дабраты. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
З ліца не спячэш блінца. Р. Родчанка, 1974, Слуцк.
а) З красаты вады піць не будзеш. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2.
б) Красатой гаршка не закрасіш. С. Шаршуновіч, 1968, Свісл. 13.10.28.
Каса не розум. Ляцкий, 17.
За гожаю пойдзеш — ліха знойдзеш. Сержп., 63.
Пазірай на матку, а жаніся на яе дзіцятку. Сержп., 63.
Не глядзі бела, абы б рабоча была. Нос., 95; Дуб., 42.
Жонку выбірай не вачамі, а вушамі. М. Смурага, 1966, Свісл. 13.10.28.
Жонку выбірай і вачыма і вушыма. Сцяшк., 590, Смарг.
Шукай жонку не на йгрышчы, а на ржышчы. А. Ліс, 1961, Смарг.
а) Выбіраюць не на йгрышчы, а на іржышчы. 1959, Баг. 8.1.42.
б) Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Не бяда, што чорна, абы б была праворна. Нос., 93; Шырма, 206; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
97 👁