Старонка 278
◀ / 617 ▶
Дзе сеў, там і прыкіпеў. Нос., 23; Fed., 249; Д. Вайтушка, 1965, Лід. 13.10.1. а) Як сеў, так і прыкіпеў. Fed., 274. Вар.: 1961, Калінк. 13.9.5. Зачапіўся за пень ды й прастаяў цэлы дзень. Fed., 346. Пакуль бацька капу жыта змалаціў, дык сын абуўся. Мат., 184, Мінск. а) Покуль бацька копу жыта змалатаў, дык я лапця схватаў. Янк., Дыял., І, 218. б) Пакуль сын абуўся, бацька змалаціў. Л. Малаш, 1973, Докш. Дзе стаў, там і прапаў. Fed., 249. а) Як паў, дак прапаў. Нос., 195. Вар.: Fed., 312. б) Айдзе паў, там і прапаў. Нос., 1. Вар.: Ляцкий, 10; Fed., 321. Прыстаў там, куды пашоў. Нос., 138. Пашоў ды сеў. Dybow., 16. а) Як пашоў, так і сеў. Dybow., 184. Лёг — не забота, устаў — не хлапота. Ляцкий, 19. Хоць устаў рана, але надалужыў абуваючыся. Fed., 322. Гэта не работа: глядзець, каб дзень прайшоў, да да нас не дайшоў. Дуб., 10. а) Праца: абы дзень прайшоў, ды да нас не дайшоў. Дуб., Нар., 2. Воўк пад вакном здохне, калі ён тое зробіць. І. Курбска, 1961, Докш. 13.9.7. Пораўся-пораўся, а чорта выпараў. Ляцкий, 35.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 617 ▶