884. Каб не затыкі ды датыкі, дык і сарока кросны ткала б. Сцяшк., 594, Гродз.
885. Гультай сена касіў, а чорт па полю насіў. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
886. Дзянёк папажалі — тры копачкі нажалі. Бяльк., 372, Міласл.
887. Гультаю ўсё цяжка. Fed., 121.
888. Адсюль гарачо, а адтуль балячо. Tyszk., 430; Dybow., 4. Вар.: Слов., 30; Fed., 20, 103; Pietk., 312.
889. Ён нідзе месца не загрэе. Fed., 185.
890. У нашай Хадоркі адны адгаворкі. К. Кабашнікаў, 1963, Свісл. 8.1.84.
а) Гультай заўжды адмоўку знойдзе. Сержп., 44.
891. Лянівай кабыле і хвост мяшае. Янк. М., 117.
892. Да работанькі няма ахвотанькі. В. Іваноўская, 1961, Раг. 8.1.71.
893. Абуўся ў лапці, а ў кішані рукі дзяржыць. Ляцкий, 1.
894. На гультая так пан-бог дае. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.29.
895. Калода гніла — работаць міла. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
896. У гультая і страха цячэ, і печ не пячэ. «Бел.», 1956.
897. Лянівую канягу і б'юць. Сержп., 46.
898. Ляніваму каню і дубіна не страшна. Нос., 74. Вар.: Сержп., 45.
80 👁