Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Вабіць -- не прыбіць, а жаць -- не сагнецца, а як выйдзе на вулачку, чуць не разарвецца. Г. Барташэвіч, 1970, Астр. 6.2.33. Як жала, такая й шана. Юрч., 7969, 208. Лодыру і ў летні дзень холадна, Н. Парукаў, 1962, Добр. 13.10.19. Хто на неба пазірае, той без хлеба падыхае. Сержп., 46. Святы, святы,--кажа гультаяваты. Сержп., 45; Ляцкий, 40. У гультая свят шмат. Сержп., 42. Гультаю заўсюдысвята. Реа., 121. Хто празнікаў пытае, той сарочкі латае. Радч., 247. Тыц-мыц -- няма чаго рабіць. Ляцкий,46. Сядзіць на бруку, паглядае ў руку. Ред., 272. а) Сядзімо на бруку, паглядаем у руку. Реа., 43. Прыстаўшы, паеўшы, паспаўшы-- на ўсё свой час, а работа стой. Ляцкий,36. Як з мілым пастаяць, то ручанькі не баляць. Ред., 187. Хаханькамі сыт не будзеш. У. /ваноў, 1958, Мінск. Латво раскідаць, але зрабіць трудно. Реа., 259. На чужую работу гледзячы, не наясіся. «Ніва», 1956, о Хто работу робіць, а хто варон ловіць. В. Іваноўская, 1963, Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 617  ▶