Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
З кута ў кут--і вечар тут. 1961, Брасл. 13.9.5. Гультаю і сонца не ў пору ўсходзіць. Драза. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. Янк. М., а) Гультай тры вешчызнае: уранні росна, у абед млосна, а ўвечары камары. Я. Куцакова, 1956, Раз. 13.3.29. 6) Гультаю усё некалі: яму раніцой росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29. в) З раніцы росна, удзень млосна, а ўвечары камары-не прачнуся да зары. Янк., Дыял., ПІ, 159, Глуск. г) Раніцою росна, а ў поўдзень млосна, вечарам камары-і рабіць няма калі. К. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. д) З раніцы росна, удзень млосна, а ўночы спаць трэба. Янк., Дыял., ПІ, 159, Глуск. е) Раніцай росна, удзень млосна, увечары камары -- не выстаўляй з куста галавы. Дар., 246, Мінск. Цалютку ноч -- сон, а ўсенькі дзень -- лень. Янк., Дыял., ПІ,169, Глуск. Броўкі як сярпочкі, а ніўка няжатая стаіць. Янк. Н., 9. Пайшла рында жыта жаць, забылася сярпа ўзяць. Р. Мазгавая, 1967, Лід. 13.10.29. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. У каго заганёц, то той добры жнец, у каго заганішча, то той гультаішча. Реа., 362. Людзі жаць, а мы на мяжы ляжаць. Зах., 252. а) Людзі поле жаць, а яна ў полазе ляжаць. Бяльк., 167, Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 617  ▶