860. З кута ў кут — і вечар тут. 1961, Брасл. 13.9.5. 861. Гультаю і сонца не ў пору ўсходзіць. Дразд. 862. Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. Янк. М., 15. а) Гультай тры вешчы знае: уранні росна, у абед млосна, а ўвечары камары. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29. б) Гультаю усё некалі: яму раніцой росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29. в) З раніцы росна, удзень млосна, а ўвечары камары — не прачнуся да зары. Янк., Дыял., ІІІ, 159, Глуск. г) Раніцою росна, а ў поўдзень млосна, вечарам камары — і рабіць няма калі. К. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. д) З раніцы росна, удзень млосна, а ўночы спаць трэба. Янк., Дыял., ІІІ, 159, Глуск. е) Раніцай росна, удзень млосна, увечары камары — не выстаўляй з куста галавы. Цар., 246, Мінск. 863. Цалютку ноч — сон, а ўсенькі дзень — лень. Янк., Дыял., ІІІ, 169, Глуск. 864. Броўкі як сярпочкі, а ніўка няжатая стаіць. Янк. Н., 9. 865. Пайшла рында жыта жаць, забылася сярпа ўзяць. Р. Мазгавая, 1967, Лід. 13.10.29. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 866. У каго заганёц, то той добры жнец, у каго заганішча, то той гультаішча. Fed., 365. 867. Людзі жаць, а мы на мяжы ляжаць. Зах., 252. а) Людзі поле жаць, а яна ў полазе ляжаць. Бяльк., 167, Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
131 👁