Не хочацца, дак і не можацца. Нос., 108; В. Іваноўская, 1961, Рaг. 8.1.71.
Ні да якой работы няма ахвоты. Нос., 111; Сержп., 45.
Ад ляноты чакай бядоты. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19.
Ляны не ляны, а зроду такі. Сержп., 46.
Гультай не гультай, а так сабе шахрай. Сержп., 47.
Не жывець, толькі дні трэць. Нос., 97; Сержп., 80.
Як паставіла красна, дык дзевятая вясна. Янк., М., 86.
Кажан гультай — злодзей. Fed., 121.
Гультай ды злодзей — два родных браты. В. Іваноўская, 1961, Рaг. 8.1.71. Вар.: В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29.
Гультай і лянота — два сябры: адзін без аднаго жыць не могуць. «Бел.», 1956.
Без ахвоты няма работы. Дуб., 5; Сержп., 51.
а) Дзе няма ахвоты, там няма работы. Fed., 3.
Палец аб палец не ўдарыць. Fed., 213.
Ходзіць рукі злажыўшы. Fed., 265.
За халодную воду не возьмецца. Fed., 323, 325.
Пад кнутом анно ім рабіць. Fed., 146.
Дзела (дзелай) не дзелай, ад дзела не бегай. Нос., 34; Дуб., Нар., 2.
а) І дзела не рабі і ад дзела не ідзі. Pietk., 368.
74 👁