833. Ад ляносці не баляць косці. Сержп., 46.
834. У лянівага не баліць у хрыбце. Ром., Зап., III, 223.
835. Трудна (цяжка) таму жыць, хто ад работы бяжыць. М. Бекіш, 1965, Шчуч. 13.10.1; С. Клачко, 1966; Б.-Каш. 13.3.29.
836. Гультайства губіць хазяйства. Ляцкий, 8; Сержп., 46.
а) Віхляйства губіць хазяйства. Нос., 14.
837. Пачнеш ляніцца — будзеш з торбай валачыцца. А. Ліс, 1969, Смарг.
838. Хто замоладу не працуе, той на старасць жабруе. Fed., 242.
а) Не хочаш з моладасці працаваць — будзеш на старасці з торбачкай скакаць. Дуб., 38.
б) Не хочаш з маладосці працаваць — будзеш у старасці з тарбёшкаю танцаваць. Нос., 108.
839. Хто не працуе, той і не мацуе. Дуб., Нар., 3.
840. Калі без работы сядзець, можна адубець. В. Іваноўская, 1963, Смарг. 8.1.83.
841. Бяздзельна жыць — толькі зямлю цежаліць. Нос., 5.
а) Без працы жыць — толькі зямлю цяжыць. Дуб., 5.
842. Без працы быць — толькі неба капціць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Нудна жыць — толькі неба капціць. Нос., 116.
б) Абібокам жыць — толькі неба капціць. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19.
843. Не кажы — не магу, а кажы — не хачу. Сержп., 46.
132 👁