Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
ЛЯНОТА,ГУЛЬТАЙСТВА. ПАРАЗІТЫЗМ. НЯЎМЕЛЬСТВА Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста. А. Мацкала, 1965, 1ў. 13.3.10. Вар.: Гут., 141. а) Дзе работа, там і густа, а ў хаце гультая заўсёды пуста. П. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23. Вар.: Ахрым., 29. Працаваць не любіш -- чалавекам не будзеш. П. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23. Праца чалавека корміць, а лянота порціць. У. Хомка, 1962, Гродз. 13.10.44. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Не за сваю працу не бярыся, а за сваёй не лянуйся. «Бел.», 1956. Не шкадуе, хто працуе, да шкадуе, хто гультуе. Ред., 299. Да работы не пускаюць ляноты. В. Іваноўская, 1961. Раг. 8.1.71. Вар.: Гут., 87. Лень жуе чалавека, як іржа жалеза. Сах. Лень горш хваробы. М. Малочка, 1959, Леп. 6.1.46. Гультай горш калекі. Р. Пятроўскі, 1969, Уздз. а) Няма горшага калецтва, як гультайства. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Адлені не гнуццакалені. Дуб., Нар., 56. а) У лені баляць калені. Нос., 168; «Зорка». У гультая рукі не баляць, Сержп., 47. Вар.: Булег
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 617  ▶