Старонка 257
◀ / 617 ▶
Добраму ўсюды добра. Dybow., 18; Fed., 79; Сержп., 47; Pietk., 365. Вар.: Ляцкий, 10. а) Харошаму ўсюды харашо. Ром., Бел., I, 312. б) Добраму ўсюды добра, а кепскаму кепска. Fed., 79. в) Добраму чалавечку харашо і ў запечку. Ром., Бел., I, 294. г) Добраму чалавечку добра і ў запечку, а благацэ (ліхацэ) дрэнна (кепска) і на куцэ. Ю. Звярко, 1965, Іў. 13.10.5; М. Канабай, 1966, Маст. 13.10.26. Вар.: Янк. М., 143; І. Курбека, 1965, Докш. 13.9.7. Добрыя вочы дыму не баяцца. Pietk., 332. Лішняя дабрата — дурата. Нос., 73. Вар.: Дуб., 33; Fed., 71, 341; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. а) Іная дабрата хужы дураты. Нос., 56. б) Прастата тая ж дурата. Нос., 141. Прастата хужы вараўства. Добр., Смол., 109. За ліхое палажэнне і добраму зневажэнне. Янк. М., 28. Літасць да неба даводзіць. Fed., 166. Хто людзям дагаджае, сам сабе шкодзіць. Fed., 74. а) Другому дагодзіў, а сабе нашкодзіў. Ляцкий, 11. Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся. Дуб., Нар., 1. Свет не без добрых людзей, ды й свінота не звялася. Янк., Дыял., I, 220, Глуск. Чалавек не сонца — усіх не агрэе. Дуб., Нар., 2. Усякі (кажан) чалавек злосць мае. Fed., 357, 62.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶