Старонка 256
◀ / 617 ▶
Жычлівага чалавека ў няшчасці пазнаеш. Fed., 367. Благі абразіць, а добры разважыць ды яшчэ і парадзіць. Янк., М., 142. Жаль увагі не мае. Ляцкий, 11. Вар.: Дуб., 20; Сержп., 39; Fed., 363. Зробіш ліхое і душа не на месцы. Сержп., 185. Свайго сэрца ўкалупнуў бы добраму чалавеку, каб мог. Fed., 274. Для добрага чалавека дабра не шкода. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. Каб за ногцем меў што, то выкалупае і дасць. Fed., 74. Сэрца не камень. Fed., 274; Сержп., 62. а) Сэрца не камень, атыйдзець. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. Сэрца не ўдзяржаць на ўздэчцы. Fed., 274. Сэрца выняць ды паказаць не можна. Fed., 274. І ў вераб'я ёсць сэрца. Сержп., 90. а) Птушка маленькая, а і тая сэрца мае. Сержп., 90. Нічога, што рукі чорныя, абы душа была чыстая. Я. Бартко, 1962, Дзятл. 13.10.4. Хоць кашуля чорная, але сумленне чыстае. Fed., 139. Паганае да чыстага не прыстане. Сержп., 13. а) Чорна да белага не прыстала. Fed., 66.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁
◀ / 617 ▶