Старонка 255
◀ / 617 ▶
ДАБРАТА. ЗЛОСЦЬ. ЗАЙЗДРАСЦЬ. НЯЎДЗЯЧНАСЦЬ Кажан на свой капыл. Fed., 136. Час часу розь, і чалавек чалавеку тож. Нос., 181. У каго якая натура. Fed., 199. Харошы чалавек адразу відаць. Ляцкий, 53; Сержп., 47. Сам добры — людзі добрыя. В. Санько, 1969, Слуцк. У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей. Цар., 247, Мінск. Шчыраму і бог дапамагае. Fed., 299. Вар.: Крэмнеў. Справядлівага чалавека бог любіць, да яму шчасця не дае. Fed., 63. Добры і богу трэба, а благога і чорт не бярэ. Мін.-Мал., 1970, 160, Пух. Да харошага ўсё прыстае. Fed., 50. Добры нікога кепска асуджаць не будзе. Fed., 79. Шчыраму сэрцу і чужая болька колка. Сержп., 47, 61. Добры чалавек і жывёлу шкадуе. Дуб., 17. Добры чалавек і сабакі дражніць не будзе. Fed., 62. Добраму ўшчыну не трэба. Сержп., 55.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 617 ▶