Старонка 252
◀ / 617 ▶
а) Жарабя яшчэ ў мяху, а дурань доўбню гатуе. Р. Мазгавая, 1967, Лід. 13.10.28. 617. З дурнем варыць — або не ўварыцца, або пераварыцца. Янк., 294. 618. За дурнямі бог. Tyszk., 426. 619. Не махай рукамі, калі бог розуму не даў. Мін.-Мал., 1970, 164, Уздз. 620. Што ты ўдаеш дурня, калі і так дурны. Fed., 85. 621. Той самы дурнейшы, каго дурнем абзывае. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 622. Дурню ад вачэй мала карысці. М. Жылінская, 1965, Бераст. 13.10.6. 623. Дурному закон не пісан. Нос, 39; Дуб., 15. Вар.: Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5. а) Дурны законаў не чытае, да свае мае. Fed., 86. 624. Кажан кеп сваім строем. Нос., Слов., 618. Вар.: Дуб., 29. 625. Кажды дурань сваё правіць. Нос., 59. 626. Кажан дурэц свайго талкуе. Fed., 85. 627. Нічога не завадзіць, як дурны разумнаму парадзіць. Fed.. 87. 628. Дурань, як варона, а хіцёр, як чорт. Fed., 85. 629. Скажы дурню на глум, то ён возьме на ум. Fed., 85. 630. Пад чужую дудку паскачаш — потым адплачаш. Мін.-Мал., 1970, 165, Пух.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶