Андрэй, не дурэй. Сержп., 40. а) Андрэй, не дурэй, хвартух падзярэш. Шпил., 174. Тады перастанець, як галава сіва станець. Крэмнеў. А мальцу добра й плахта. Дуб., Нар., 2. Чаму ж той не кавалер, што загарак мае. Ляцкий, 57. Мужчына як крышку пякнейшы ад чорта, то і пекны. Fed., 191. Адзін бог, ды не адна вера, адзін ёсць, а другі нос верне. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.3.2. Дождж падае — грыбы будуць, хлопцы памруць — дзеўкі будуць. Fed., 81. Кавалер — свінні па каўнер. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74. Сто коп не грошы, абы хлопец харошы. Dybow., 18; Fed., 54. Яшчэ мацерынага малака не аблізаў, а ўжо да дзяўчат бярэшся. Fed., 173. Датуль таварышавалі, пакуль дзевак не留 зналі. Сержп., 59. Хужы няма кары, як жыць без пары. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Не жанаты — не багаты. Сержп., 65. Няма каму абмыць, абшыць і аблатаць — трэба жаніцца. Fed., 363. Хто хоча жаніцца, таму не спіцца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁