Старонка 243
◀ / 617 ▶
Дурны сабака і на гаспадара брэшыць. Нос., 38. Вар.: Сах. Няма гарэй, як за дурною галавою. Сержп., 59. Зверху шоўкавыя хусткі, а ў галаве — пусткі. Янк., Дыял., III, 159, Акцябр. Дарога, што водзіць дурнога. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Дурному і грошы не памагаюць. Сержп., 60. На дурака не жалей кулака. Добр., Смол., 37. Дурному вечная памяць. Fed., 86; Сержп., 61. Вялікі, ды дурны. Fed., 329. а) Вялік пень, да дурань. Дуб., 8. Вар.: Сержп., 60; А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. б) Вялікі пятак, ды дурак. 1961, Кап. 13.9.5. Вялікі вырас, а ўма не вынес. Ром., Зап., I, 215. а) Вырас, а розуму не вынес. Дуб., Нар., 1. б) Галава вылезла, а вума не вынесла. Нос., 25. Вялік, ды глуп, то больш б'юць. Ром., Зап., I, 216. Які велькі, такі і дурань. Fed., 332. а) Як вялік, так дурны. Fed., 87. Вар.: Pietk., 366, 397. Хоць вялікая фігура, да дура. Fed., 51. Вырас пад неба, а дурны, як трэба. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Вар.: Т. Багдзевіч, 1966, Шчуч. 13.10.6. а) Вялікі да неба, а дурань, як трэба. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 617 ▶