Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Вырас, як лес, а дурны, як бес. 7961, Кап. 13.9.5. Рост чалавечы, а розум авечы. Мін.-Мал. 1970, 166, Пух. Вялікая галава, да пустая. Ред., 100, 101. Вар.: М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. а) Вялікая галава, да мал розум. Міеп., 397. 6) Галава бы кацёл, а вума няма. Сержп., 60. в) Галава бы кацёл, а розуму ні зола. Сержтп., 61. г) Сам дурань, а каня ў голаў. Ром., Мат., 84. Без ума галава -- кацёл. Ром., Зап.,І, 215. Няма розуму -- лічы калека. Мін.-Мал., 1974, 188, Стаўб. Галава з лубку, а розуму з бубку. 1. Суконкія, 1960, Церах. 13.3.29, Каб да тваіх мазгоў да яшчэ і розум. Г. Барташэвіч, 1972, Уздз. 8.75.96 Галава як галава, да ў галаве нічога няма. Сержп., 59. Па вобразу Ілля, а па ўму свіння. Ром., Зап., ПІ. 229, У кабылыгалава вялікая, ды што ж, калі дурная. Дуб., Няхай конь думае, бо вяліку галаву мае. Ред., 149. а) У кабылы большая галава, няхай сабе яна думае. РуБош., 190. Не вер конскай галаве, а знайшоўшы на выгане -- вазьмі ды закілзай. Янк.. ГА У каго на галаве густа, то ў галаве пуста. Ред., 101. а) На галаве густа, а ў галаве капуста. Я. Бортка, 1965, Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збла
7 👁
 ◀  / 617  ▶