г) Рыпіць, рыпіць, але доўга прастаіць. В. Бондар, 1967, Мін. 13.10.24.
Каму не баліць, той не крычыць. 1961, Брасл. 13.9.5.
Смяецца, каму не ймецца, а каму баліць, і за гарачы камень бярэцца. Нос., 152.
Ніхто нічыей болькі не ведае. Fed., 41.
Чужая болька людзям смех. Tyszk., 420.
Болька больцы не роўня. Fed., 41.
Як захоча галава гуза (струпа), то знойдзе. Янк. М., 23.
На балючае вока ўсё парушына ляціць. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29. Вар.: Л. Царанкоў, 1961, Рэч. 13.9.2.
На пахілае (паклякае) дзерава і козы не скачуць. Czeczot, 112; Киркор, 236; Гильт., 297. Вар.: Шпил., 185; Гильт., 289; Fed., 95; Pietk., 319.
Гойнай (балючай) раны не трэба дражніць. Нос., 25; Ляцкий, 8; Fed., 258; Дуб., 10.
а) Не дражні нічым балячкі. Нос., Слов., 30.
Тым жа салам да па тым жа ранам. Нос., 165; Добр., Смол., 127; Дуб., 61.
Не калупай болькі, другі раз не зажывець. Ляцкий 26.
Застарэлую хваробу цяжка лячыць. Ахрым., 32.
а) Старую рану трудна загаіць. Fed., 258.
Не хадун, не сядун. Fed., 48.
Як не грэе дух, то не нагрэе кажух. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. Вар.: К. Кабашнікаў, 1965. Тур. 8.1.102.
85 👁