Старонка 216
◀ / 617 ▶
165. Хто не мае сілы, таму свет нямілы. Fed., 277. Вар.: І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29; І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49. а) Няма сілы, дык і свет нямілы. Цар., 245, Рэч. Вар.: М. Грынблат, 1974, Лаг. 166. Як гніл, нікому не міл. Добр., Смол., 39. 167. Лядачаму ўсюды кепска. Fed., 160. 168. У хворага не гулянкі ў мыслях. Ляцкий, 51. 169. Калі баліць, нішто не весяліць. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 170. Хвароба нікога не красіць. Нос., 171; Сержп., 31, 81; Мяц., 47, Нясв.; Добр., Слов., 39. Вар.: М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 171. Хвароба не пернік: не пракаўнеш і не адкажашся. Янк., Дыял., I, 223, Глуск. 172. Хвароба людзей не збірае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 173. Хворы — сабе гора, сваякам — удвая. В. Санько, 1969, Слуцк. 174. У нашым дварцы ўсе хварцы. Сержп., 44. 175. Хвароба прыклікі шукае. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. 176. Дайгралася Матрунка ліхое немачы. Pietk., 322. 177. Хвораму ўсюды мулка. Янк., Дыял., I, 223, Глуск. 178. Хвароба лежню любіць. Сержп., 82. 179. Хворы здароўе хваліць. Ляцкий, 53.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶