599. Нашча і песня не пяецца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Л. Павецьева, 1967, Мсцісл. 8.1.107; А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112.
600. З песні слова не выкінеш. Czeczot, 114; Tyszk., 433; Fed., 234; Pietk., 336; Сержп., 137; Бяльк., 326, Мсцісл. Вар.: Ахрым., 33; М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47; 1974, Валож. 8.74.82; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
а) З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць. М. Грынблат, 1969, Стол. 8.2.14.
б) З песні слова не вон. В. Скідан, 1967, Бял. 8.1.105.
601. З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць. Ляцкий, 13.
а) З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш. А. Ліс, 1963, Глыб. 8.1.84. Вар.: К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80.
602. Песня без канца, як кабыла без хваста. Fed., 233.
603. Песні канец і водачкі карэц. І. Цішчанка, 1956, Вас. 8.1.49.
604. Якая песня, такая заплата. Янк., 274.
605. Старая гэта ўжо песня. Fed., 234.
606. Гады ўпяклі, дык і песні ўцяклі. В. Скідан, 1967, Бял. 8.1.105.
607. Сколькі іх, песень, умеў, ды ўжо прыдурнеў. К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80.
608. Быў пяюн, ды забіў пятун. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
609. Была некалі песельніца, ды збылася. К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80.
610. Што тэя песні? Вясною і ўдод напяець. Добр., Смол., 98.
86 👁