Старонка 194
◀ / 617 ▶
Калі не спявалі, то і не весяліліся. «Герой працы» (Шуміліна), 7 мая 1968 г. Раз не было песень, то не было і вяселля. Янк., 171. Песні пелі, на пятніцу не глядзелі. Добр., Смол., 98. Як чалавек, то новая песня. І. Лушчыцкая, 1960, Нясв. 8.1.52. Якая птушка, такая і песня. Бяльк., 508, Касц. а) Які салавей, такая і песня. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. Хоць салавей маленькі, але яго песні ўдаленькі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. У дурнога салаўя і дурная песня. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Вар.: Мін-Мал., 1970, 160, Уздз. Пустой птушкі пустыя і песні. Шейн, II, 480, Барыс. п. Вар.: Fed., 251. Хто каб салоўку паслухаць, а хто дзеркачовай песні рады. Янк., 266. Салавей песнямі не сыт. Mien., 396. а) Салаўя песнямі не накорміш. Ляцкий, 39; Сержп., 50. Салаўёвымі песнямі не будзеш сыт. Fed., 233. Салаўі пяюць, да хлеба не даюць. Добр., Смол., 98. Што весь, то іншая песнь. Fed., 234. Слёз не пераплачаш, песень не перапяеш. К. Цвірка, 1974, Валож. 8.74.80.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶