536. Гаварыў, гаварыў і прымовіў. Рапан., 139.
537. Без прытчы трасца не бярэць. Ром., Зап., I, 215.
538. На прыказкі, як на прывязкі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
а) Здаўся на прыказкі, як сабачая шкура на прывязкі. Шпил., 180. Вар.: Шейн, II, 476; Дуб., 65.
б) Здаўся на прыказкі, як сабака на прывязкі. Fed., 249. Вар.: М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47; Рапан., 249.
в) На прыказкі, як чорт на прывязкі. І. Хаўратовіч, 1951, Кругл. 13.8.4. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
539. Харош на прысказі, а паглядзім, какоў ты будзеш на прывязі. Добр., Смол., 86.
540. Здаўся на прыказкі, як арэхі дзеля пацехі. Янк., 167.
541. За прыказкі парве чорт прывязкі. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
542. За прыказкі пойдуць скуры на вывязкі. М. Грынблат, 1971, Глыб. 8.2.43.
а) Прыказкі — скура пойдзе на прывязкі. М. Грынблат, 1969, Стол. 8.2.14.
б) Люблю прыказкі — у мяне скура пойдзе на прывязкі. А. Фядосік, 1969, Стол. 8.2.15.
543. Прымаўкі да прыказкі — мудрай мовы прывязкі. Рапан., 180.
544. Загадаў загадку, што раскусіць трудна. Нос., 44.
545. Загануў загадку, аж самому гадка. Сержп., 124.
546. Байкі гадуюць дзяцей. Дуб., 5.
547. Няма байкі без праўды. Ляцкий, 26.
80 👁