Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
д) Слова-- не верабей: вылеціць -- не дагоніш. С. Заянчкоўская, 1965, Церах. 13.3.29. е) Слова як верабей: выпусціш, то не зловіш. Рурбош.,. 18. Сказаў -- адрэзаў. Мін-Мал., 1974, 166, Уздз. На ўсяку рэч ест прыказка. Геа., 249. а) На ўсё знойдзецца прыказка. Янк., 169. Пустая гаворка -- не пагаворка. Я. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; М. Шавель, 1960, Івац. 13.92.24; Л. Павецьева, 1967, Шкл., 8.1.107. У прыказцы-- праўда святая. Янк., 172. Старая пасловіца вавекі не зломіцца.Т. Гуляй, 1965, Свісл. 13.10.5. На прымаўку і суда няма. Т. Шумская, 1967, Кліч. 13.10.21. Прыказку скажа, як вузлом (вузел) завяжа. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19; Рапан., 206. Умелая прыказка як пры мяшку прывязка. Янк., 172. Прыказка як прывязка: і так добра, і так спатрэбіцца. Янк. М.,71. Добрая прыказка не ў брыво, а ў вака. ЯАхрым., 29.. Добрая пасловіца ў вочы колецца. Яхрым., 39; Рапан., 176. 533. Вынуў прымаўкаю,як граззю ў вочы. Рубош., 188. Не,гэта пагаворка з бабінага надворка. Рега., 210.. Без прыказкіі з лаўкі (печы) не зваліцца. Нос, 3; Сержп., 3; Рапан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 617  ▶