д) Слова — не верабей: вылеціць — не дагоніш. С. Заянчкоўская, 1965, Церах. 13.3.29.
е) Слова як верабей: выпусціш, то не зловіш. Dybow., 18.
522. Сказаў — адрэзаў. Мін-Мал., 1974, 166, Уздз.
523. На ўсяку рэч ест прыказка. Fed., 249.
а) На ўсё знойдзецца прыказка. Янк., 169.
524. Пустая гаворка — не пагаворка. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; М. Шавель, 1960, Івац. 13.9.24; Л. Павецьева, 1967, Шкл., 8.1.107.
525. У прыказцы — праўда святая. Янк., 172.
526. Старая пасловіца вавекі не зломіцца. Т. Гуляй, 1965, Свісл. 13.10.5.
527. На прымаўку і суда няма. Т. Шумская, 1967, Кліч. 13.10.21.
528. Прыказку скажа, як вузлом (вузел) завяжа. Н. Парукаў, 1965, Добр. 13.10.19; Рапан., 206.
529. Умелая прыказка як пры мяшку прывязка. Янк., 172.
530. Прыказка як прывязка: і так добра, і так спатрэбіцца. Янк. М., 71.
531. Добрая прыказка не ў брыво, а ў вока. Ахрым., 29.
532. Добрая пасловіца ў вочы колецца. Ахрым., 39; Рапан., 176.
533. Рынуў прымаўкаю, як граззю ў вочы. Dybow., 188.
534. Не, гэта пагаворка з бабінага надворка. Fed., 210.
535. Без прыказкі і з лаўкі (печы) не зваліцца. Нос., 5; Сержп., 3; Рапан., 243.
95 👁