141. Не пайдзі — людска абгаворанка, а пайдзі — бедна галованька. Fed., 211.
142. А чаго субоце раней быць за пятніцу? Сцяшк., 580, Іў.
143. Не ўсё ж дзеўкай быць. Ляцкий, 31; Сержп., 62.
а) Не век дзеўцы дзеваваць. Сержп., 64.
б) Не век дзеўкай дзеваваць, трэба шчасця папытаць. Сержп., 62.
144. Замуж выйдзеш — бабай будзеш, усе прыпевачкі забудзеш. Зах., 252.
145. Ці кот шалеець, ці дзеўка старэець. Л. Салавей, 1969, Мядз. 8.2.18.
146. Старая дзеўка, як дзіравы кажух,— адзін дух. Сержп., 63.
147. Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Мін.-Мал., 1974, 188, Валож.
148. І замуж не выйшла, і ў дзеўках не засталася. Цар., 243, Мінск.
149. Лепей у дзеўках сівець, чым замужам (за дурным мужыком) паршывець. Нос., 75; Нос., Слов., 578; Дуб., 32.
а) Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець. І. Цішчанка, 1971, Брасл. 8.2.49.
150. Лепей з вадою злучыцца, чым з нялюбым зручыцца. М. Грынблат, 1971, Шарк. 8.2.43.
а) Чым з пустым малаком, дык лепш з вадою. Цар., 248, Рэч.
151. Што за які вулёй, то так валёй. Сцяшк., 616, Воран.
152. У людзях — радуйся, сэрца, а дома — не выдай мяне, маці. Ром., Зап., 1, 215.
96 👁