514. Многа гаворана, ды мала сказана. Fed., 109. 515. Скажы слова на ногаць, то падрасце на локаць. Fed., 282. 516. Пра адны дрожджы не гавораць трождзі. Нос., 140. Вар.: Янк., 251. 517. Хоць гаршком назаві, толькі ў печ не станаві. Ром., Бел., I, 313. Вар.: А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.76. а) Хоць і гаршком завуць, абы ў печ не саджалі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. б) Няхай бы чортам называлі, абы ў балота не гналі. А. Махнач, 1972, Уздз. 13.10.15. 518. Выказанага слова за губы не вернеш. Fed., 282. 519. Кайся не кайся, выпусціў слаўцо — не вернеш. Ляцкий, 16. а) Кайся не кайся, выпусціў слаўцо — што ўцякло. Ляцкий, 16. 520. Слюны не падымеш, а слова не вернеш. Нос., 151. а) Выхаўкнуў слова — ужо не вернеш. Нос., Слов., 99. б) Выплюнуўшы, не падымеш слюны. Нос., 22. в) Плюнуўшы, слюнькі не падымеш. Добр., Смол., 115. г) Праглынутага не выплюнеш, а выплюнутага не падымеш. Нос., 140. Вар.: Дуб., 45. 521. Слова як птушка: выпусціў — не вернеш. Ляцкий, 42. а) Слова як птушка: вылеціць, то не зловіш. Fed., 282. б) Слова не верабей: выпусціш — не зловіш. Ахрым., 52. Вар.: 1961, Кап. 13.9.5; А. Махнач, 1952, Уздз.; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.15. в) Слова як верабей: вылеціць і не паймаеш. Pietk., 383. г) Слова не верабей — не паймаеш. Добр., Смол., 136. Вар.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁