Старонка 188
◀ / 617 ▶
Слова дарожша золата. Гильт., 290, Пруж. п. а) Слова дарожшае грошай. Fed., 282. І гэта слова не мякіна. Нос., 54. Слова к атвету, а хлеб к абеду. Ахрым., 52. а) Слова да слова, а хлеб да абеда. А. Гурскі, 1967, Бял., 8.1.112. Не балтай наўгад, кладзі слова ў лад. М. Гайлік, 1966, Свісл. 13.10.26. Як скажа, дык як звяжа. Ром., Бел., І, 316. Слова сказаў — тапаром адсек. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Рынуў слаўцом, як пярцом. Dybow., 188. На добрае запытанне добрае і адпавяданне. Дуб., 38. Вар.: Fed., 350; Нос., 90. Будзь добрым выслухачам, то будзеш добрым павядачам. Fed., 345. а) Хочаш быць добрым павядачам, то будзь добрым слухачам. Fed., 225. б) Будзь спярша выслухачам, а потым павядачам. Дуб., 5. Вар.: Нос., 9. Які павядач, такое яго павяданне. Нос., Слов., 434. Які запрос, такі і атвет. Нос., 193; Fed., 350. Вар.: Сержп. 95. а) Які спрос, такі адпаведак. Ляцкий, 62. б) Якое пытанне, такое адпавяданне. Fed., 253. Сам не ўмееш слухаць, другога не прымусіш. Янк., 254.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 617 ▶