АСВЕТА, ВЕДЫ, ПІСЬМЕННАСЦЬ, КНІГА, СЛОВА
Вучэнню і дабру не будзе канца. М. Грынблат, 1946, Староб. 8.1.8.
Вучэнне — свет, а невучэнне — цемра. Янк., 160. Вар.: Ахрым., 24.
На навуцы свет стаіць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Хто вучыцца, той пад старасць не будзе мучыцца. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Што замоладу навучышся, на старасць як найдзеш. Fed., 199.
а) Вучыся замаладу, то на старасць як знайдзеш. Fed., 342.
Няхай вучацца, пад старасць хлеб будзець. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
Навука хлебам корміць. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
Вучыся, нябожа, вучэнне паможа. Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40.
Вучыцца заўсёды прыгадзіцца. Мат., 173.
Навука вочы адчыняе. Ахрым., 40; М. Пяткевіч, 1965, Ашм. 13.10.3.
а) Навука вочы адчыняе і сляпога водзіць. Ахрым., 69.
б) Навука вочы працірае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
87 👁