312. Усе грахі занёс папу (ксяндзу). Ляцкий, 30. 313. Грэх па дарогі бег, а баба стрэла да й яго з'ела. Добр., Смол., 24. 314. Адзін грэх: хоць раз бацька ў лоб, хоць два. Fed., 115. а) Чы раз бацька ў лоб, чы дзесяць раз, то адзін грэх. Pietk., 321. 315. Ці грэх, ці два — няхай будзе. Fed., 115. а) Да ўжо ж, чы грэх, чы два. Pietk., 321. 316. Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма. В. Іваноўская, 1963, Смарг. 8. 1. 83. 317. Чый грэх за плячыма, а свой перад вачыма. Л. Гарэлікава, 1967, Ваўк. 13.10.30. 318. Чый грэх, няхай таго будзе і пакута. Fed., 115. а) Чый грэх, таго й атвет. Нос., 183. 319. За чужыя грахі пакута. Дразд. 320. Хто саграшыў, а хто пакутаець. Нос., 177. 321. Кінулісь у пакуту, як сабакі ў каноплі. Добр., Смол., 3. 322. Адкуль грэх, адтуль і спасенне. Нос., 121. а) Айдзе грэх, там і спасенне. Крэмнеў. 323. Цярпі, Грышка,— спасён будзеш. Pietk., 322. а) Цярпі, Грышка,— спасён будзеш, а не ўцерпіш — зганён будзеш. Гильт., 292, Віл. п.; Fed., 119. 324. Кароткая пацеха, а доўгае пакаянне. Fed., 207. 325. Каянка будзе, а паўроткі не будзе. Fed., 133.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁