Ляцела, як ангел, ударылася, як чорт. Добр., Смол., 132.
Набожны, як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Fed., 131.
Бачылі чудатворцы, якія мы багамольцы. Ром., Бел., І, 290.
У лесе жыў, пням богу маліўся. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
Нечага богу маліцца, калі не ўмеем ксціцца. Крэмнеў.
Калі хочаш, дык маліся, а не хочаш, так спаць лажыся. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Маліся, хоць ты лоб расквась, усё роўна. Сержп., 10.
Больш пацераў, як хлеба. Fed., 207.
Будзеш пацеры на хлеб мяняць. Fed., 207.
Пацеры не картопля, не акіснуць. Fed., 207.
а) Пацеры — не заяц, не ўцякуць. Fed., 207.
Перабіла свіння пацеры, няхай сама гаворыць. Fed., 308.
Гаворыць воўк пацеры, а сам пра авечку думае. Рапан., 63.
Кантою не вернеш. Крэмнеў.
а) Канта ёсць, ды вазвароту няма. Крэмнеў.
Цягні божую хвалу за хвост. Fed., 35.
У старыну проста малілісь: цераз равок скок, за матку скок, за бацьку скок. Добр., Смол., 3.
Отчэ наш, хлеба нямаш, іжэ есі, ідзі, прынясі. Крэмнеў.
78 👁