Старонка 163
◀ / 617 ▶
165. Хоць чорту душу прадай. Pietk., 367. 166. Мусіць, чорт душу забраў за доўг. Fed., 68. 167. Чарвяк здохне, а чалавека чэрці возьмуць. Fed., 65. 168. Чорт дзірку знайдзець. Добр., Слов., 988. 169. Калі лучына з двух канцоў абпалена, тую чорт возьме. Ляцкий, 16. 170. Не зачапай чорта, няхай спіць. Fed., 68. а) Не трогай чорта, зачэпіш — не адкасаешся. Юрч., 1969, 38. 171. Чорт не спіць. Fed., 67. 172. Збірае (гаруе), а чорт мяшок шые. Fed., 373, 103. 173. Адзін чорт, да ўмазаўся. Rур., 213. Вар.: Нос., 118; Fed., 66. а) Адзін чорт, да і той запэцкаўся. Дуб., 4. 174. Усякі чорт на сваё кола ваду цягне. Крэмнеў. 175. Дапаў чорт скрэбла. Нос., Слов., 140; Дуб., 15. 176. Бес бы дзятла ў рукі ўнёс, калі б не яго доўгі нос. Нос., 12. 177. Чорт, када захочыць, сваім хвастом прыкрыець. Добр., Смол., 132. 178. Эй, чэрці! Хадзіце табаку церці. Ром., Бел., I, 315. 179. Не чорт пхаў, сам упаў. Радч., 248. 180. Чорт не возьме, а богу не трэба. Dybow., 7. Вар.: Fed., 67. 58; Дуб., Нар., 1. а) Богу не нада, а чорт не возьмець. Ляцкий, 4.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 617 ▶