151. Пень гарэў, а чорт рукі пагрэў. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
152. Пашоў па попел, ды й чорт ухопіў. Fed., 211.
153. Толькі свісні чорту, то ён тут. Сержп., 71.
а) Пазаві ў комін, то зараз прыбяжыць. Сержп., 72.
154. Зачыні чорту дзверы, так ён у вакно. Сержп., 72. Вар.: Pietk., 316.
а) Заступі чорту дзвярэй, то ён праз акно ўцячэ. Fed., 69.
б) Заступі чорту ад акна, то ён праз дзверы. Fed., 69.
в) Заступі чорту парога, то ён у комін. Fed., 19.
155. Усе чэрці адной шэрсці. Tyszk., 427; Шейн, II, 402; Нос., 18; Fed., 69.
156. У што чорта не ўбяры, то такі чорт. Fed., 69.
157. Хто б чорта пазнаў, каб не яго рогі. Ляцкий, 55.
158. Як то чорт, так то д'ябал. Fed., 68.
159. Адно к чорту, другое к д'яблу. Fed., 66.
160. Чэрці не нашага бога. Никиф., 1, 201.
161. Хоць чорт з куста, абы шапка яец была. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
162. Калі само не прылучыцца, так чорт прысучыцца. Ляцкий, 17.
163. Гавары ты з чортам пацеры. Fed., 107.
164. Чорт чорту спавядаўся: адзін мігнуў, другі дагадаўся. Нос., 184; Сержп., 4.
86 👁