а) Чалавек на гару, а чорт за нагу. Радч., 249. Вар.: М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
б) Ты [хочаш] на гару, а чорт за нагу. Нос., 166; І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35; А. Жадзейка, 1965, Шчуч. 13.10.6.
в) Рад бы ўгару, ды чорт за нагу. М. Мельнічэнка, 1966, Чач. 13.3.29.
140. Як чорта не хрысці, дык кажа: «У балота пусці». 1961, Кап. 13.9.5.
141. Дзе балота, там чэрці. Fed., 21.
а) Гдзе балота, там і чорт сядзіць. Нос., 23.
142. Чаго, чорце, у балоце сядзіш? — Бо прывык. Czeczot, 107; Киркор, 237.
а) Айдзе прывык, чорце? — А ў балоце. Нос., 2.
б) Чорт ценгле сядзіць у гразі, бо ён прывык. Fed., 67.
143. Вольнаму воля, спасённаму рай; бешанаму поле, чорту балота. Ром., Зап., І, 215.
144. Чорт балота запаліў, некаму гасіць. Fed., 67.
145. Чэрці не толька ў балоце водзяцца. Мін.-Мал., 1970, 169, Пух.
146. Дзе лес, там і бес. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
147. Кожны бес цягне ў лес. Дуб., 31.
148. Лес лесам, а бес бесам. Нос., 75; Kolb., 472, Пін. п.; Fed., 162.
149. Адно да леса, другое да беса. Fed., 5.
150. Прышоў з лесу і ідзі сабе к бесу. Нос., 139.
77 👁