а) Нідзе дзявоцкага сяла няма. Fed., 96; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28. 106. Як малада была, то ўсім каляда была. М. Грынблат, 1969, Лун. 8.2.14. 107. Не за то біта, што хадзіла ў жыта, но за то, што ўдома не начавала. Гильт., 291, Пруж. п. Вар.: Fed., 30. 108. Калі б леці вярнуліся, тады б і хлопцы гарнуліся. К. Кабашнікаў, 1962, Гом. 8.1.77. 109. Ох-ох-ох, хто ўдвох, а я, бедна, сама ёдна. Вас., 23. 110. Бабы каюцца, а дзеўкі замуж збіраюцца. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28. 111. Маладой дзеўцы ўсё смех. Сцяшк., 598, Ваўк. 112. Шчабеча дзяўчына, шчабеча: відна, замуж хоча. Ляцкий, 61; Сержп., 55. а) Пробу крычу — замуж хачу. Раст., 216. 113. Жураўлі прыляцелі, дзеўкі ашалелі. Шпіл., 180. 114. Цягнусь, мамка.— Расцеш, донька.— Брэшаш, мамка: замуж хачу. Ром., Бел., I, 311. 115. Прышла пара — ступай з двара. Fed., 220. 116. Дзеўкі, як гусяняты: як пер'ямі абрастуць, так і разляцяцца. Зах., 251. 117. Хоць бы морам плыць, абы б у двары не быць. Нос., 173. 118. Замуж хоць у пятніцу. Г. Дзяніс, 1972, Валож. 13.10.55; А. Міцэвіч, 1973, Мядз. 13.10.61.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁