в) Скуль бы бог усяго набраўся: у аднаго адбярэ, а другому дасць. Fed., 38. 48. Бог болей маець, як раздаў. Tyszk., 412; Шейн, II, 473. Вар.: Fed., 33, 35; Дуб., 6. а) Адзін бог багаты: больш мае, як раздаў. Fed., 33. 49. Раздаў бог, да й сам каецца. Ром., Бел., I, 309. 50. Больш у бога дзён, як у пана кілбас. Крапіва, 232. 51. Баба з рукамі, а бог з помашчу. Нос., Слов., 10. 52. У бога ўсяго многа. Ром., Бел., I, 311; Добр., Смол., 3; Никиф., 1, 201; Pietk., 358; М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 53. У бога многа, але не для нас. Ляцкий, 47; Д. Ваўчок, 1966, Лід. 13.10.26. 54. Божа! Даеш таму, хто не можа, а хто бы мог, таму не даў бог. Fed., 40. 55. Ведаў бог, каму не даў рог. Шпил., 177. 56. Ляцела, як хацела, а ўпала, як бог даў. Pietk., 321. 57. Божая міласць — як вада на плыт. Янк. М., 10. 58. Няхай тое чорт есць, што бог дасць. Ром., Бел., I, 304; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. 59. Няхай табе божа паможа, а мне вол. Янк. М., 10. 60. Няхай ад бога і табе так ідзець, як ён нам даець. Ляцкий, 28. 61. Бога прасіць, што рэшатам ваду насіць. «Ленінец» (Камянец), 26 лістапада 1970 г.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁