Старонка 146
◀ / 617 ▶
Як пяюць, так адпяваюць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. а) Як спяваюць, так і адспеўваюць. Сцяшк., 618, Іў. Мёртвым сакалом не ловяць і варон. Ром., Зап., ІІІ, 224. Палажылі Саўку на голую лаўку. Нос., 132. Вар.: Дуб., 46; Сержп., 35. Не хацеў жыць — хай ляжыць. 1961, Брасл. 13.9.5. Тагды стала тужыць, як на лаўцы ляжыць. Нос., 163. Вар.: І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. І жыў — не любіла, і памёр — не тужыла. Ляцкий, 14. Як прыдзе смерць, кашуля знойдзецца. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Абы ўміраў, а дамавіна будзе. Ляцкий, 1. Вар.: Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40. Жанюся — весялюся, памінаю — сваю кішку набіваю. Добр., Смол., 109. Вар.: 110. Прыйшлі: адзін з лапатай, двое з насілкамі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Лепей хаваць у пялёначках, як у вяночках. Янк. М., 100. Лепей гадаваць, як памінаць. Рапан., 166. Усе прайшлі праз той лажок, дзе на гурачцы гаёк. Сержп., 67. Што зямлёю пакрыта, няхай будзець забыта. Нос., 188. Вар.: Fed., 355. Паміну душа просіць. Нос., 132.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶