ХАЎТУРЫ І родзіцца — клопат, і памрэ — клопат. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Сколькі не лікаваць, а па смерці гроба не мінаваць. Ром., Зап., III, 231. Дзе хаваюць, там і прычытаюць. Янк., 214. Свадзьба слаўна песнямі, хаўтуры — вытніцамі. Добр., Смол., 7. Як хто хоча, так па свайму бацьку плача. Tyszk., 432; Dybow., 184. Вар.: Нос., 196; Ром., Бел., I, 316; Ляцкий, 63; Сержп., 11; Fed., 16; Pietk., 310; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; Добр., Смол., 110. а) Кожны плача па свайму бацьку, як умее. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. б) Кожны па-свойму па матцы плача: хто ў кулак, а хто ніяк. Сцяшк., 596, Лід. Вар.: Я. Некрашэвіч, 1967, Дзятл. 13.10.30. Тагды будзеш плакаць, як стануць пакаць. Нос., Слов., 300. Вар.: Добр., Смол., 127. Адплакалі і адпакалі. Крапіва, 253. Вар.: Дуб., 25. Праплакала бабка цэлы лес, а па ёй ані бес. Нос., 137. Вар.: Дуб., 45; Добр., Смол., 109; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Якое ўміранё, такое пахаванё. Fed., 320.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁