Браты б'юцца, браты і пагодзяцца. Сах.; Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26.
Брацця б'юцца, дзяруцца, да разнімаць некага. Нос., 8.
Рубель не грошы, а гад не брат. Дуб., Нар., 1.
Не стрый, дык дзядька. Ляцкий, 30.
Дзядзька не бацька, а цётка не маці. У. Іваноў, 1958, Мінск.
Да маей нябогі няма злой дарогі. Ляцкий, 9; Дуб., 17.
Не тая радзіна, што мяне радзіла, а тая радзіна, што жонку радзіла. Мат., 175.
Вантробы не мяса, швагер не фамілія. Сцяшк., 583, Воран.
Са шваграм і на зайца не ідзі. Tyszk., 418; Шпил., 189; Dybow., 189. Вар.: Дуб., 57.
Кончына жончына, цяпер няхай будзе швагерчына. Г. Барташэвіч, 1970, Астр. 8.2.33.
Чаровы харашы, а падчароўкі лепі. Нос., Слов., 486.
Ні брат, ні сват. Fed., 42; Юрч., 1969, 225.
а) Ні сват, ні брат і ні хроснік. Янк., Дыял., І, 216, Глуск.
б) Ні нябож, ні хрышчэнік. Янк., Дыял., І, 216, Глуск.
в) Ні наш, ні ваш. Нос., 113.
Дзесятая вада на кісялю. Tyszk., 433. Вар.: Юрч., 1969, 225; Нос., 34; Fed., 144, 324; Pietk., 397; Мяц., 76, Клецк.
а) Сёмая вада на кісялі. Фраз. сл., 266. Вар.: М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
б) Сваяк — дзесятая вада па кісялі. Fed., 294.
в) Ты мне радня, як дзесятая вада на кісялі. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
81 👁