Старонка 141
◀ / 617 ▶
Сваіх многа, а як прыходзіць тапіцца, не за каго ўхапіцца. Шейн, II, 481, Слон. п.; Fed., 295. Як у мяне пшонка ўдалась, адкуль і радзінка ўзялась; як у мяне пшонка не ўрадзіла, адраклася і радзіна. Ром., Бел., I, 316. З сваімі толькі добра есці і піць. Pietk., 394. Чый род, таго й рот. Нос., 183. Вялікага роду, да нарабіў [радне] смроду. Fed., 261; А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24. Свой горш чужога часцей. Ляцкий, 40. Свой заўсёды горшы за чужога. Fed., 295. З сваім найгорша справа. Fed., 295. Свой сваёму тыц агнёву. Гильт., 290, Пруж. п. Свой не свой, а перад кіем не стой. Янк. М., 28. Свой біс дзярысь, а чужы не вядзісь. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. а) Свой з сваім дзярыся, чужой не мяшайся. Mien., 397. Вар.: І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1. б) Біся, кусайся — чужы не мяшайся. Г. Барташэвіч, 1963, Маладз. 8.1.82. Вар.: Ляцкий, 40. Паглядзіся ў воду, якога ты роду. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Вар.: Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. Мы з табою родныя, а яны чэрці зводныя. Нос., 81. Свой брат заўсёды брат. Ляцкий, 40. Я і ты — два браты. Dybow., 184; Fed., 42; Дуб., 4. Старэйшы брат як другі бацька. Зах., 251.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶