РАДНЯ, СВАЯЦТВА
Род, племя блізка, а свой род бліжай. Ром., Зап., III, 230.
Не чужынка — свая радзінка. Ляцкий, 29.
Абы добра гадзіна, то найдзецца радзіна. Fed., 98.
Трапіў свой на сваго. Fed., 313. Вар.: 295.
Сваяк сваяка бачыць здаляка. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Вар.: Я. Бортка, 1965, Дзятл. 13.10.4; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11; А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
а) Свой сваяка пазнае здаляка. З нар. сл., 263, Е. Дуброўская, Калінк.
Свой свайму паняволі брат. Нос., 147; Ром., Зап., III, 231. Вар.: Fed., 295.
а) Свой свайму паняволі рад. Ляцкий, 40.
Свой не дарыць, не адбярэ. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
а) Свой не дарыць, ды і не давіць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Свой хоць над вадою патрасець, але ж у ваду не ўнясець. Дуб., Нар., 1.
а) Свой пад вірам патрасе, а ў ваду не кіне. Цар., 247. Мінск.
Сваякоў многа, а папалуднаваць няма дзе. М. Грынблат, 1968, Мінск. Вар.: Fed., 294.
а) Радні, як мардвы, а паабедаць нейдзе. Нос., 144.
90 👁