б) Паслухаеш сабачае шкуры. Сержп., 41. в) Не слухаеш добрай рады, паслухаеш сабачай скуры. Fed., 256. Вар.: Дуб., 38. г) Не слухаеш ні бацькі й маткі, паслухаеш барабаньскай скуры. Ляцкий, 28. Не навучыў бацька, не навучыць і дзядзька. Зах., 251. Не слухаў бацька і мацеры, няхай людзі вучаць. Fed., 283. Бацька і матка не выўчаць, дарожка наўчыць. Mien., 395. Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае. Т. Багдзевіч, 1963, Воран. 13.10.6. Вар.: Сцяшк., 614, Воран. Не паслухаеш ласкай, дык паслухаеш ляскай. Сем. Біць таго, хто бы плакаў, вучыць таго, хто бы слухаў. Ром., Зап., I, 215. а) Б'юць таго, хто плача, а вучаць таго, хто слухае. 1961, Брасл. 13.9.5. Што дам, то дам, а што наківаю. Ром., Бел., I, 314. Тады будзеш выць, як стануць біць. Крэмнеў. Плача Юрка, бо свярбіць скурка. Сержп., 137. Нашаму Атроху засыпалі гароху. Крэмнеў. Быў бы азадак, а лазы хопіць. Сержп., 57. а) Абы дупкі, а бярозак хваціць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Бі, бацька, будзе пшаніца расці. Fed., 16. Не бі, не гладзь. Fed., 30. а) Не гладзь і не дзяры. Fed., 110.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁