а) Калі не кракала варона, угару летучы, то ўніз і пагатоўю. Tyszk., 416; Шпил., 182; Нос., 99; Шейн, II, 477. Вар.: Fed., 327.
б) Калі не гракала мая варона, угору летучы, то ўніз і пачынаць нечага. Fed., 327.
в) Не крычала варона, угору лецючы, а ўніз і пагатове не будзе. Ром., Бел., I, 303.
Не вылятала варона замоладу на вырай, то й не паляціць на старасць. Fed., 327.
У маладосці не жалей сына косці, пад старасць бацьку падзякуе. Ляцкий, 49.
Выхаваў дзіця ў ліхую гадзіну. Ляцкий, 6. Вар.: Сержп., 52.
Нічым няймеш: ні просьбай, ні грозьбай. Дуб., 40.
Разумнае дзіця баіцца гразы, а дурное — лазы. Сержп., 53.
а) Адно дзіця баіцца ківа, а другое кія. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
б) Добрае дзіця паслухае ківа, а ліхое не слухае і кія. Сержп., 53.
в) Добры пабаіцца і ківа, а паганы не баіцца і кія. М. Бандарэнка, 1966, Маз.; А. Куцакова, 1957, Раг. 13.3.29.
г) Не слухаеш добрых слоў, пабаішся ліхога кія. Fed., 282.
Не слухае ківа, паслухае кія. Ром., Бел., I, 304; Ляцкий, 30. Вар.: А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24.
а) Не баішся ківа, пабаішся кія. Дуб., 38; Нос., 93.
Калі не слухаеш бацькоў, будзеш слухаць сабачай скуры. Tyszk., 419; Шпил., Бел., 182; Dybow., 12.
а) Хто не слухае бацькоў, то слухаціме сабачай скуры. Fed., 15. Вар.: Pietk., 356.
85 👁