Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі — пасі, як авечку — тады выйдзе на чалавечка. 1961, Брасл., 13.9.5.
Не тады сына вучаць, як ён удоўж лаўкі ляжыць. А. Якіменка, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
а) Вучы дзіця, пакуль яно ўпоперак краваці, а не ўздоўж. М. Гваздзёў, 1964, Гом. 8.1.88.
б) Тагды трэба была сеч, як упоперак лаўкі мог леч, а тагды не ўзмог, як уздоўж лёг. Нос., 163.
в) Як не наўчыў дзіцяці, калі месцілася ўпапярок лавы, то ўдоўж і пачынаць нечага. Fed., 92.
Тагды дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць. Сержп., 29.
а) Вучы сына, як каля лаўкі ходзіць, бо як вырасце, то цябе навучыць. Сержп., 54.
Гні дзераўца, пакуль гнецца. Шейн, II, 475, Вілен. п. Вар.: Pietk., 319.
а) Гні дрэва, пакуль маладое. Сах.
б) Гні галінку, пакуль маладзенька. Fed., 99. Вар.: Пар., 131.
в) Гні дубіну, пакуль маладая. Fed., 83.
г) Тады дубінкі гні, пакуль даюцца. Fed., 83.
д) Як не загнеш маладое дубінкі, то як устарэе — пераломіцца. Fed., 83.
е) Гні дзерава, пакуль маладое, бо потым не ўгіблеш. Fed., 94.
Замаладу прыўчаць трэба. Fed., 251.
Добра ўчыць паслушнага. Fed., 222.
Не слухаў малы, не паслухае й вялікі. Ляцкий, 30.
Не грукала варона замаладых лет, не будзе і на старасць. Fed., 327.
80 👁