Чужое дзіця — не сваё, не пажалеець. Бяльк., 491, Мсцісл. З чужога чарцяці не зробіш дзіцяці. Сержп., 52. Дзяцей гадаваць — волі не даваць. Сержп., 28. Воля то воля, а патачку не давай. Сержп., 28. Дай волю — сам пойдзеш у няволю. Добр., Смол., 15. а) Дай дзецям волю, то сам улезеш у няволю. Fed., 91. Вар.: Pietk., 367. б) Пусці дзяцей па волі, сам будзеш у няволі. Сержп., 53. Дасі дзецям волю, адбярэш долю. Сержп., 29. Дай яму волю, дык ён і дзве возьме. Янк. М., 68. Умеў дзіця радзіць, умей і вучыць. Сержп., 54. Умей гуляць, умей і дзіця забаўляць. Ляцкий, 49; В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28. Хто дзяцей мае, няхай навучае. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. Старога паважай, малога павучай. Сах. Няшчасны тыя дзіцяткі, якіх не жураць ні бацькі, ні маткі. Сержп., 53. Дзетак не родзяць, а робяць. К. Кабашнікаў, 1971, Мінск. Пускаць на свет лёгка, ды на ногі ставіць цяжола. Юрч., 1974, 277. Дзіцяці трэба наравіць. Fed., 91. Не ўмеў гадаваць, умей выбачыць. Ляцкий, 31; Сержп., 29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁