а) Сілаю не заставіш быць мілаю. 1961, Кап. 13.9.5.
б) Насільна міл не будзеш. Я. Бортка, 1965, Дзятл. 13.10.4.
63. Сілаю не возьмеш. Fed., 277.
64. Чы ж за лоб вясці, калі не хочуць ісці? Dybow., 7.
65. Чы вочы драць, калі не хочуць браць? Dybow., 7. Вар.: Fed., 42.
66. Дзеўка — не конь, збрую не надзенеш. Янк. М., 41.
67. Чэсць дзявочае шчасце беражэ. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
68. Чым дзяўчына стражэй, тым яна прыгажэй і даражэй. Цар., 248, Мінск.
69. Не чапай мяне, не марай сябе. Булг., 178.
70. З добрага цеста добрая паляніца, з добрай дзеўкі добрая і маладзіца. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
71. Дзеўка маткаю красна. Fed., 95.
72. Не тое хароша, што хароша, але тое, што каму да спадобы. Fed., 49. Вар.: Pietk., 397.
а) Не тое пекна, што пекна, але тое, што каму спадабаецца. Fed., 232.
73. Каса — дзявоцка (дзявочая) краса. Fed., 138; І. Цішчанка, 1969, Слаўг.; В. Скідан, 1969, Пін. 8.2.21.
а) Дзявоцкая краса — заплеценая каса. Янк., Дыял., III, 157, Глуск.
б) Каса — дзявочая краса, малайцу заноза. Нос., 68.
74. Дзеўка без касы не мае красы. Fed., 95.
115 👁