Старонка 127
◀ / 617 ▶
Які бацька, такі сын. Fed., 17. а) Які дуб (цялеш, явар, якое дрэва), такі і клін, які бацька, такі і сын. Гильт., 288, Дзісен. п., 297, Вілен. п.; Радч., 249; Pietk., 319; М. Рымша, 1957, Маз.; Г. Прытычанка, 1960, Чач. 13.3.29; 1961, Кап. 13.9.5; М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58; Р. Мазгавая, 1967, Лід. 13.10.28; С. Цярохін, 1975, Саліг. б) Які дуб, такі тын, які бацька, такі сын. Ром., Бел., І, 315; Fed., 315. в) Які дубок, такі і клінок, які бацька, такі і сынок. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Ніхто дзяцей не павіне, што іх бацькі свінні. Ляцкий, 29. Не будзь такім, як у твайго бацькі дзеці. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Якія бацькі, такія дзеці. Fed., 16; У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. Харошых бацькоў харошыя дзеці. Мін.-Мал., 1970, 168, Уздз. а) У добрых бацькоў і дзеці добрыя. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1. Вар.: Fed., 16. Адна маці радзіла, да не ў адно шчасце ўкупіла. Fed., 298. Усе адной маткі дзеткі, ды не адной розгай біты. Сах. Адной маткі ні аднае (ні адны) дзеткі. Tyszk., 428; Шпил., 173. а) І ў адной жа маткі няроўныя дзеткі. Dybow., 9. Вар.: Fed., 91, 92; Сержп., 9. б) Аднаго бацькі і адной маткі не роўныя бываюць дзіцяткі. Нос., 119. Вар.: Сержп., 53. в) З аднае хаткі да няроўныя дзіцяткі. Сержп., 53.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶