б) Якая мая мама, такая я й сама. Нос., 193.
в) Якое дрэва, такая кара, якая маці, такая цура. Fed., 82.
г) Якая дошка, такая стружка, якая маці, такая дачушка. К. Кабашнікаў, 1963, Шчуч. 8.1.84.
д) Якая клёпка, такая й бочка, якая маці, такая й дочка. С. Цярохін, 1975, Саліг.
Вока ў вока ўдаўся: па мацеры пашоў. Fed., 336.
Ад злой маткі злыя і дзеткі. Цар., 240, Мінск.
Калі матка ведзьма, то й дачка зелле знае. Ляцкий, 16.
Балмошная матка — балмошнае і дзіцятка. Дуб., 5; Нос., 4.
З пустога хлева пустое целя. Горленка, 249, Жытк.
Не з добрай мукі печань. Нос., 98; Fed., 190.
Па татку дзіцятка. Нос., 135. Вар.: Fed., 93.
а) Які бацька, такое й дзіцятка. Ром., Бел., І, 315; Ляцкий, 62. Вар.: Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
б) Які бацька, такія дзеткі. Fed., 17.
Добрага бацька — добрыя дзеці, ліхога — ліхія. Fed., 91.
Без кораня і палын не расце. Сцяшк., 581, Гродз.
Калі бацька рыбалка, дак і дзеткі глядзяць у воду. Нос., 62.
а) Калі бацька рыбак, то й сын у воду паглядае. Pietk., 390.
Што робіць воўк, то і ваўчаня. Pietk., 340.
Аднаго бацькі дзеці. Горленка, 248, Гом., Ветк.
85 👁