Старонка 123
◀ / 617 ▶
а) Рабёнак, не ўдарыўшысь, не вырасцець. Добр., Смол., 29. Малы малец — бог падушачкі падкідаець. М. Грынблат, 1971, Паст. 8.2.43. Як вылез, так і вырас. Л. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Тата — шаг, а сынок — два. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Ад лецечка да лецечка чакай, маё дзецечка. Сержп., 5. Каля губ маткіна малако яшчэ не абсохла. Нос., 66, 77. Уцеха з дзяцей, пакуль малыя. Ляцкий, 52. Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. І. Вайгяніца, 1968, Іў. 13.10.1. На ката пацягушкі, а на дзіця растушкі. Нос., 85; Дуб., 39. Не плач, купіць мама калач. Fed., 238. а) Не плач, купіць мама хахлач, алейцам памажаць і табе не пакажаць. Нос., 101. б) Не плач, купіць мама калач, мёдам памажа, табе не пакажа. Ром., Бел., І, 303; Сержп., 67; Ляцкий, 27. Маеш куртач, дак і не плач. Сержп., 7. Плач, дзіцятка, плач, дастанеш калач. Ляцкий, 35. а) Паплач яшчэ во так, дастанеш пятак. Ляцкий, 33. Дзіця не плача, маці не дагадаецца. Czeczot, 108; Шпил., 179; Дуб., 17; Fed., 91. а) Дзіцятка не плачаць, мамка не знаець. Нос., 35. б) Дзіця не плача, маці і не разумее. Сцяшк., 588, Маст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 617 ▶