Старонка 122
◀ / 617 ▶
Дзеці вырастаюць і мятуць: у іх свой клопат, яны свае гнёзды ўюць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Дзіця — хвароба, не ўмучыць, да скрывіць. Fed., 91. Нашто лепшы клад, калі ў дзетках лад? Нос., 91; Дуб., 39. а) Нашто мне й клад, калі мае дзеці ў лад. Ром., Бел., I, 302. Дай бог дзяцей, да і ў дзецях пуць. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58. Калі сумелі нажыць, сумеюць і нагадаваць. Г. Барташэвіч, 1964, Сен. 8.1.90. Не гадуючы малога, не меціме вялікага. Fed., 177. а) Як не маеш маленькага, не будзеш мець старэнькага. Хрэстам., 240. Дагледзь мяне ў маласці, а я пашаную цябе ў старасці. Дуб. 13. Твае дзеці — табе й глядзеці. Ляцкий, 45; Сержп., 3. Хто народзіць дзяцей, тэй і выхадзіць. Добр., Смол., 29. Да зубоў наясіся, а да дзяцей наспішся. Нос., 36. Пры дзіцяці запачыне маці. Fed., 93. Дзіцёнак — мой будзёнік. Бяльк., 182, Краснап. Дзевачка спіць, а мамка ксціць. Нос., 34. Каля лаўкі ходзячы, ліха не знае. Сержп., 52. Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце. Сержп., 54. Вар.: Добр., Смол., 29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 617 ▶