З дзеткамі гора, а без дзетак удвое. Жанч., 87.
Пакуль дзеці з пуху, матка з духу. Л. Ткачова, 1961, Мядз. 8.1.66.
Пакуль дзеці вытаўкуцца, нагаруемся. Сержп., 135.
а) Пакуль вытаўкуцца, намарнуешся многа. Ляцкий, 32.
Чужэй век узрасціць — свайго прыўкраціць. Добр., Смол., 28.
Малыя дзеткі — малыя і бедкі. Дуб., 34; В. Іваноўская, 1963, Леп., 8.1.83.
а) Малыя дзеці — малое і ліха. Сержп., 53.
б) Малыя дзеці — малы клопат, бальшыя дзеці — бальшы клопат. Нос., 76. Вар.: Дуб., 34; Fed., 92.
Дзеці растуць — бяда падрастае. Fed., 92.
Да дванаццаці гадоў дзіця чорту робіць работу. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Малыя дзеці — галава баліць, вырастуць — сэрца. Абаб.
Няшчасце ў дзецях, няшчасце ў лецях. Нос., 109; Сержп., 23.
а) Не я ў дзецях, не я ў лецях. Fed., 92.
Дзеткі падраслі — хатку растраслі. Czeczot, 108; Шпил., 179; Киркор, 235. Вар.: Нос., 35; Fed., 92; Дуб., 13; Сах.
а) Як дзеці падраслі, то й куткі растраслі. Fed., 92.
Як хатку будавала, дык дзетак гадавала; як дзеткі падраслі, дык і хатку растраслі. Цар., 247, Мінск.
Дачакалася Знайда помачы: сама ляжыць, а дзеткі брэшуць. Янк., Абр., 34, Глуск.
80 👁