Дзеткі, не будзьце едкі да не з'ешце бацьку ў лапцях. Нос., 35; Сержп., 53; Жанч., 87.
Бацькі нажываюць горбам, а дзетушкі пражываюць горлам. Ром., Зап., I, 215. Вар.: Янк. М., 48.
Карміў да вуса, кармі і да барады. Ром., Зап., III, 221.
Што малы зносіць, а п'яны з'есць, то ўсё прапала. Нос., 189.
а) Што малое зносіць, а п'яны з'есць, то адна карысць. Fed., 177. Вар.: Dybow., 18; Pietk., 378.
б) Ці п'янага частуй, ці малога кармі — адно. І. Цішчанка, 1956, Івац. 8.1.48.
Спітк, з'едкі — не вам, мае дзеткі. Мін.-Мал., 1970, 166, Уздз.
Дзяцей гадаваць — трэба гора павідаць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
а) Дзеткі гадаваць — век гараваць. Ляцкий, 10; Жанч., 87.
б) Дзеці гадаваць — гарачыя каменні глытаць. Янк. М., 124.
Дзяцей гадаваць — век каратаць. Вас., 30. Вар.: Fed., 92.
Гадуй дзеці — будзеш бяду меці. Fed., 92; Вар.: Р. Мухляда, 1965, Шчуч. 13.10.5; А. Ліс, 1965, Смарг.
Дзяцей узгадаваць — не курак перашчытаць. Жанч., 87.
а) Дзетак узгадаваць — не курак пасклікаць. Янк. М., 142.
Тагды матка бяду знае, як малое дзіця мае. Сержп., 53.
а) Тады маці дурная, як дзіця мае. Fed., 174.
Бяда без дзяцей, але бяда і з дзецьмі. Fed., 91.
89 👁